Сеўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сеўск.

Геаграфія Плошча раёна — 1220 км². Асноўныя рэкі — Сеў.

Гісторыя У 1920 годзе Сеўскі павет увайшоў у Бранскую губерню. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Сеўскі раён.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 18,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 7,6 тыс.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча: Сеўскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Дабраводскае сельскае паселішча Косіцскае сельскае паселішча Наваямское сельскае паселішча Падлеснанавасельскае сельскае паселішча Пушкінскае сельскае паселішча Троебортнаўское сельскае паселішча Чамлыскае сельскае паселішча

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці