Пылю́шнік ворлікалісты (Thalictrum aquilegiifolium) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назвы Пылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1 (да 1,2) м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя, дробныя, да 1 см у дыяметры. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Калякветнік правільны, складзены з 4—5 рана ападаючых лісточкаў зеленаватага колеру. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка. Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.

Існуюць садовыя формы расліны з чырванаватымі, лілова-ружовымі, белымі і аранжавымі кветкамі.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Ценевынослівая расліна. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і Фінляндыі.

Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Крыніцы

Літаратура

Крупкина Л. И. Род 35. Василисник — Thalictrum L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — С. 186—195. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9

Спасылкі

Thalictrum aquilegiifolium L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Ядавітыя расліны