Грыгорый IX (), свецкае імя: Угаліна дэі Конці, граф Сеньі (; ~1145 — ), Папа Рымскі ( — ).

Як пераемнік Ганорыя III  — , працягваў за Грыгорыем VII (1073-85) і Інакенціем III умацоўваць Святы Прастол.

Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (у той час — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікаміChristiansen, Eric. The Northern Crusades. New York: Penguin Books, 1997.. У буле ад 24.11.1232 г. Грыгорый IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаўПапская була ад 24.11.1232 .

У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тагачаснае масавае з’яўленне і распаўсюджанне ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і іншых папулярных сярод католікаў святых.

Катэгорыя:Папы Рымскія