Віктар Іванавіч Ткачоў (, в. РудняМагчыма Рудня Целяшоўская, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1968 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Белдзіпрахарчпрама (1970), гармалзаводы ў Брэсце, Магілёве, хлебакамбінаты ў Шаўляі (1974), Вільяндзі, камбінаты безалкагольных напояў у Іркуцку, Рызе, Ульянаўску, Саранску, комплекс інтэрнатаў санаторыя «Баравое» на возеры Нарач, рэстаўрацыя сядзібна-паркавага комплексу «Уселюб» у Гродзенскай вобласці.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Магілёва