Кіяні́т, дыстэн — мінерал класа сілікатаў, астраўны сілікат алюмінію AlO(SiO). Мае 2 паліморфныя мадыфікацыі: андалузіт і сіліманітКианит // Каталог минералов.
Склад Утрымлівае 62,92 % AlOKyanite Mineral Data // Mineralogy Database. Дамешкі жалеза, хрому, кальцыю, тытану. Таксама прысутнічаюць галій, кобальт, калій і іншыя хімічныя элементы.
Уласцівасці Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае выцягнутыя, слупкаватыя крышталі. Колер ад белага да блакітнага і блакітна-сіняга, зрэдку жоўты, шэры, зялёны, чорны і бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць па шкале Моаса ў папярочным напрамку 6,5—7, уздоўж крышталя — 4,5—5. Шчыльнасць 3,56—3,67 г/см³.
Паходжанне і радовішчы Кіяніт мае метамарфічнае паходжанне, зрэдку — магматычнае, вельмі рэдка — гідратэрмальнае. Радовішчы маюцца ў Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, ЗША, Швейцарыі.
Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотатрывалых матэрыялаў, керамікі, хімічнага посуду. Руда на алюміній. Зрэдку выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе ў якасці таннага вырабнога каменя.
Літаратура
Спасылкі Кианит // Каталог минералов Kyanite Mineral Data // Mineralogy Database
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы алюмінію