Альбрэ́хтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Расоны (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Альбрэхтава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Расоны. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску АльбрэхтаваУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. 7 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..

16 лютага 1996 года цэнтр Бірузоўскага сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава, сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі. 23 чэрвеня 2005 года ў склад сельсавета перададзены частка тэрыторыі Краснапольскага сельсавета агульнай плошчай 13 819 гектараў (у тым ліку 12 населеных пунктаў: Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов. 29 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Себяжок. Пасля 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бірузова, а 26 лістапада 2018 года — у гарадскі пасёлак РасоныРешение Россонского районного Совета депутатов от 26 ноября 2018 г. № 35 О переносе административного центра Альбрехтовского сельсовета Россонского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1027 чалавек, з іх 88,2 % — беларусы, 10,8 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 736 чалавек.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 11 С. 238 1 студзеня 2006 года — 20

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе