Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ (ФТКГ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У мэтах падрыхтоўкі кампетэнтных спецыялістаў у галіне менеджменту і эканомікі, ў 1994 годзе быў створаны Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр (РАЦ). У 2002 годзе РАЦ быў рэарганізаваны ў факультэт гуманітарнай адукацыі і кіравання БНТУ, які ў 2004 годзе перайменавалі ў факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ).

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Кафедра беларускай і рускай мовы Кафедра гісторыі беларускай дзяржаўнасці Кафедра замежных моў Кафедра менеджменту Кафедра мытнай справы Кафедра прамысловага дызайну і ўпакоўкі Кафедра філасофскіх вучэнняў Кафедра эканомікі і права Кафедра ЮНЭСКА «Энергазахаванне і аднаўляльныя крыніцы энергіі»

Дэканы Генадзь Міхайлавіч Броўка

Спасылкі Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ на сайце БНТУ

Катэгорыя:Факультэты БНТУ Катэгорыя:2002 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе