Пажа́рніца трысняговая (Calamagrostis arundinacea) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м. Утварае рыхлую дзярніну. Ад дзярніны адыходзяць паўзучыя карэнішчы. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнай формы, бліскучае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Каля асновы ліста маецца бародка з валаскоў. Суквецце — падоўжаная, часам перарывістая мяцёлка. Кветкавыя каласкі зялёнага з жаўтаватым адценнем колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка разарваная на верхавінцы і асцюком, выходзячым з ніжняй чвэрці яе спінкі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Пакістан) абласцей АзііTaxon: Calamagrostis arundinacea (L.) Roth // U.S. National Plant Germplasm System. Ценевынослівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Расце ў лясах, на ўзлесках, палянах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Літаратура  — С. 71—72.

Спасылкі

Calamagrostis arundinacea (L.) Roth // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны