Гітлерюгенд () — маладзёвая арганізацыя НСДАП. Членамі Гітлерюгенда маглі быць толькі юнакі, для дзяўчат існаваў Саюз нямецкіх дзяўчат.
Арганізацыя была заснаваная 3-4 ліпеня 1926 года ў Веймары як нацыянал-сацыялістычны моладзевы рух. Афіцыйна арганізацыя была забароненая 12 кастрычніка 1945 годаЗакон кантрольнага савета саюзнікаў аб роспуску і ліквідацыі ўсіх нацысцкіх арганізацый. Гітлерюгенд служыў платформай для падрыхтоўкі партыйных кадраў у НСДАП. У гады Другой сусветнай вайны гітлерюгендаўцы займаліся зборам коўдраў і адзення для салдат, адпраўкай пасылак на фронт. У апошнія гады вайны члены Гітлерюгенда ваявалі ў атрадах фольксштурма.
Гл. таксама Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі
Спасылкі Кнопп Гвіда. «Дзеці» Гітлера
Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Катэгорыя:Нацысцкія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Трэцяга рэйха