Валерый Рыгоравіч Чэпік (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінсельбудзе, у Белкамунпраекце, Белдзіправадгасе, з 1982 года — кіраўнік сектара ў Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: піянерлагер «Зялёны бор» у Мінскім раёне (1967), шэраг гідратэхнічных збудаванняў, інтэр’еры і абсталяванне гасцініц у Мінску, Віцебску, Пінску (1985—1986); у аўтарскім калектыве: добраўпарадкаванне і ПДП 1-й чаргі прыбярэжнай зоны возера Нарач (1961), піянерлагер «Зубраня» (1962) і дом адпачынку (1963) на воз. Нарач, праекты рэканструкцыі гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972).

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1972).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Гродна