Юрый Юліянавіч Шаўчук (, ) — расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатра ДДТ».

Скончыў мастацка-графічны факультэт Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўнічаў у сельскай школе. Першыя песні (у канцы 1970-х - пачатку 1980-х гадоў) пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук у пэўным сэнсе працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з апошнім. Галоўнай тэматыкай ранейшых твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст. Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).

Не раз выступаў у Беларусі з канцэртаміhttps://belisrael.info/?p=11000, падпісваў звароты ў падтрымку беларускіх палітвязняўhttps://www.delfi.lt/ru/abroad/belorussia/yurij-shevchuk-prizyvaet-osvobodit-politzaklyuchennyh.d?id=41064067. Некаторыя яго песні перакладаліся на беларускую мовуhttps://www.youtube.com/watch?v=D-HhBP2L8PA.

Дыскаграфія Сольныя альбомы

1985 — Москва. Жара (+ Сяргей Рыжэнка, запіс 1985 года) 1995 — Кочегарка (+ Аляксандр Башлачоў, запіс 1985 года) 2001 — Два концерта. Акустика (запіс 1997 года) 2008 — L’Echoppe (+ Канстанцін Казанскі) 2023 — Волки в тире (+ Дзмірый Емельянаў)

Сінглы

2024 — Вышли мне строчку (feat. Міхаіл Сегал)

Спасылкі

Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Прадзюсары паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-музыканты СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты