The Killers () — амерыканскі рок-гурт, створаны ў 2001 годзе ў Лас Вегасе. Гурт складаецца з: Брэндана Флаўэрза (спевы, сінтэзатар), Дэйва Кенінга (сола-гітара, падпеўкі), Марка Стормэра (бэйс-гітара, падпеўкі) і Роні Вэнаксі (Ванучы) Мал. (ударныя, пяркусія).

У музычным плане, на ўдзельнікаў The Killers асабліва аказалі ўплыў такія калектывы, як «The Smiths», «Oasis», «New Order», «Depeche Mode», «The Cure».

Летапіс

Утварэнне і першыя крокі (2002—2003) У 2001 Брэндан Флаўэрз растаўся са сваім сінтыпоп калектывам Блаш Рыспонс (), пасля таго, як адмовіўся пераехаць у Лос Анджэлес. Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рок-бэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва Кенінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, The Cure, Oasis, Queen, як адных з любімых гуртоў. Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік).

Назва калектыву паходзіць з відэакліпа гурта «New Order». Тыя гралі ў ім пад выдуманай назвай, то бок The Killers. Спачатку The Killers гралі ў невялікіх клубах Лас Вегаса. Затым аднойчы Алекс Гілберт, брытанскі прадстаўнік Warner Bros., зацікавіўся імі і прывёз іх дэма да свайго сябры Бэна Дурлінга, працаўніка на рэкард-лэйбле «Lizard King». У ліпені 2003 яны падпісалі кантракт па распаўсюджванню музыкі ў Брытаніі. Яны гастралявалі па Англіі і гралі ў клубах; колькасць гледачоў нястрымна павялічвалася.

Прыехаўшы дадому, яны падпісалі кантракт з «Island Def Jam» па распаўсюджванню музыкі ў ЗША.

Hot Fuss (2003—2006) Першы альбом, «Hot Fuss», выйшаў у чэрвені 2004 года. У Брытаніі было прададзена больш за 1,800,000 экз. , у ЗША каля 3,000,000. Сінгламі з альбома былі: «Somebody Told Me» (), «Mr. Brightside» (), «All These Things That I’ve Done» (), «Smile Like You Mean It» ().

Sam’s Town (2006—2007) Другі альбом The Killers, Sam’s Town, выйшаў у кастрычніку 2006 года. Альбом быў прададзены тыражом больш за 706,000 копій у першы тыдзень.Killers' second album strikes higher chord|publisher=Las Vegas Review-Journal|date=2006-10-12|author=Bracelin, Jason|url=http://www.neorunner.com/archive/2006/10/13/Killers_Second_Album_Strikes_Higher_Chord.php|accessdate=2008-12-09 У Брытаніі было прададзена 1,234,800 экз. , у ЗША больш за 1,200,000. ( Сінгламі з альбома былі: «When You Were Young» (), «Bones» (), «Read My Mind» (), «For Reasons Unknown» ().

У чэрвені 2007 года The Killers удзельнічалі ў якасці хэдлайнераў на Glastonbury Festival.

Sawdust (2007—2008) У лістападзе 2007 The Killers выпусціла кампіляцыю Sawdust, якая змяшчала бі-сайды, каверы, рарытэтныя запісы і трохі новага матэрыяла. У Брытаніі было прададзена больш за 300,000 экз. , у ЗША больш за 280,000 копій дыска. Сінгламі з альбома былі: «Shadowplay» (), «Tranquilize» ().

Day & Age (2008 — дагэтуль) Трэці альбом The Killers «Day & Age» паступіў упершыню ў продаж 24 лістапада 2008 года ў Вялікабрытаніі. Над альбомам працаваў у якасці гука-прадуцэнта ў гэты раз Сцюарт Прайс. У Брытаніі было прададзена 1,200,000 экзhttp://www.bpi.co.uk/certifiedawards/Search.aspx , у ЗША больш за 720,000. Сінгламі з альбома былі: «Human» (), «Spaceman» (), «The World We Live In» (), «A Dustland Fairytale» ().

Узнагароды The Killers 4 разы прызнаваліся найлепшымі пры «NME Awards»: «Найлепшы міжнародны гурт» у 2005, 2008 і 2009 гадах і «Найлепшае відэа» за «Bones» у 2006. Пры першай цырымоніі «NME Awards USA» яны ўзялі 2 ўзнагароды: «Найлепшы гурт» і «Найлепшая песня» за «Tranquilize». The Killers 7 разоў былі намінаваны на «Grammy Awards», але ніводнага разу не атрымалі ўзнагароды. У 2006 The Killers прызналіся найлепшымі пры «BRIT Award» як «Найлепшы міжнародны гурт», а альбом «Sam’s Town» як «Найлепшы міжнародны альбом».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы НазваРэлізПродажыHot Fuss Дата рэлізу: 7 чэрвеня 2004 Лэйбл: Lizard King / Mercury, Island, Universal Фармат: LP, CD, download AUS: 3× Platinum«ARIA Charts — Accreditations — 2007 Albums». Australian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009. CAN: 3× Platinum«Search Certification Database ». Canadian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009. Note: User needs to enter «Killers» in «artist name» and click «Search». GER: GoldBundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA EU: PlatinumIFPI Platinum Europe Awards — Q4 2008 UK: 6× Platinumhttp://www.bpi.co.uk/certifiedawards/Search.aspx US: 3× Platinum«Search Results». Recording Industry Association of America. Retrieved on April 3, 2009.Sam's Town Дата рэлізу: 3 кастрычніка 2006 Лэйбл: Island, Vertigo Фармат: LP, CD, download AUS: 2× Platinum CAN: 2× Platinum GER: Gold </small>Bundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA</small> EU: PlatinumIFPI Platinum Europe Awards — 2006 UK: 4× Platinum «Official Album Chart». The Official UK Year-End Top 200 Charts for 2008. ChartsPlus. p. 5. Retrieved on April 22, 2009. US: Platinum Day & Age Дата рэлізу: 24 лістапада 2008 Лэйбл: Island Фармат: LP, CD, download AUS: Platinum «ARIA Charts — Accreditations — 2008 Albums». Australian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009. CAN: Platinum «Gold & Platinum Certification ». Canadian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009. GER: Gold Bundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA EU: Platinum UK: 4× Platinum US: Gold Battle BornДата рэлізу: 17 верасня 2012Wonderful WonderfulДата рэлізу: 22 верасня 2017Imploding the MirageДата рэлізу: 20 жніўня 2020Pressure MachineДата рэлізу: 13 жніўня 2021

Зборнікі НазваВокладкаРэлізПродажы Sawdust Дата рэлізу: 9 лістапада, 2007 Лэйбл: Island, Vertigo Фармат: LP, CD, download AUS: GoldAustralian Recording Industry Association UK: PlatinumThe Official UK Year-End Top 200 Charts for 2008. ChartsPlus. p. 5.

Сінглы 2004: «Somebody Told Me» 2004: «Mr. Brightside» 2004: «All These Things That I’ve Done» 2005: «A Great Big Sled» 2005: «Smile Like You Mean It» 2006: «When You Were Young» 2006: «Read My Mind» 2006: «Bones» 2007: «For Reasons Unknown» 2007: «Tranquilize» 2007: «Don’t Shoot Me Santa» 2007: «Shadowplay» 2008: «Human» 2008: «Spaceman» 2008: «Joseph, Better You Than Me» 2009: «A Dustland Fairytale» 2009: «The World We Live In» 2009: «¡Happy Birthday Guadalupe!» 2010: «Boots»

Спасылкі Афіцыйная старонка The Killers

Катэгорыя:Інды-рок-гурты Катэгорыя:Рок-гурты ЗША

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе