Жан Рашфор (; , , Францыя — ) — французскі акцёр. Рашфор вучыўся ў Гарадской кансерваторыі Нанта, у Драматычным цэнтры і ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. У 1949 годзе ён з’явіўся на парыжскай тэатральнай сцэне, у прыватнасці ў Нацыянальным папулярным тэатры. Рашфор таксама працаваў на тэлебачанні, а яго кінадэбют адбыўся ў 1958 годзе. Рашфор здымаўся пераважна ў камедыях. У 1977 годзе атрымаў прэмію Сезар за галоўную ролю ў фільме «Краб-барабаншчык».
Фільмы 1961 — «Капітан Фракас» — Маларцік 1962 — «Картуш» — Сіроп 1972 — «Высокі бландзін у чорным чаравіку» — Луі Тулуз, палкоўнік контрразведкі 1974 — «Прывід свабоды» — месье Лежандр 1974 — «Вяртанне высокага бландзіна» — Луі Тулуз, палкоўнік контрразведкі 1984 — «Франкенштэйн-90» — Віктар Лафарж/Віктар Франкештэйн 1987 — «Тандэм» — Мішэль Мартэз 1990 — «Муж цырульніцы» — Антуан 1996 — «Насмешка» — маркіз дэ Бельгард 2002 — «Чалавек з цягніка» — Манеск’ё 2012 — «Мастак і яго мадэль» — Мастак і яго мадэль
Зноскі