Карла Гальдоні (; 25 лютага 1707, Венецыя — , Парыж) — венецыянскі драматург.

Біяграфія Карла Гальдоні пазнаёміўся з мастацтвам яшчэ дзіцём у доме свайго дзеда — вялікага аматара тэатра. Вывучаў на загад бацькі медыцыну, але болей чытаў Плаўта, Тэрэнцыя, Арыстафана, Менандра і наведваў тэатр, вадзіў знаёмства амаль выключна з акцёрамі і актрысамі. Бацька саступіў яго просьбе і дазволіў змяніць факультэт. Спачатку ў Венецыі, потым у Павіі Гальдоні займаўся юрыдычнымі навукамі, але значна старанней знаёміўся з драматычнай літаратурай наогул і італьянскай у прыватнасці, прычым са шкадаваннем заўважаў, што ў італьянскай няма вартага ўвагі і, нягледзячы на свае 16 гадоў, задумаў рэформу ў гэтай галіне.

Спасылкі

Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы