Адрыяна Чэлентана (; , Мілан, Італія) — італьянскі музыкант, кінаакцёр, эстрадны спявак, кампазітар і кінарэжысёр. Таксама грамадскі дзеяч і вядучы тэлепраграм. У Італіі атрымаў мянушку «Molleggiato» () — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Чэлентана з’яўляецца адным з самых паспяховых і ўплывовых выканаўцаў у гісторыі італьянскай музыкі — за ўсю сваю кар’еру ён выканаў каля 600 песень, выпусціў сорак адзін студыйны альбом агульным тыражом 150 мільёнаў экземпляраў, а таксама зняўся больш чым у сарака кінафільмах.
Біяграфія
1938—1960: Раннія гады Адрыяна чэлентана нарадзіўся ў дзень Бефаны (свята жартаў і розыгрышаў) 6 студзеня 1938 года ў Мілане, на Віа-Глюк 14 (, 14). Ён стаў пятым дзіцём у сям’і, якая пераехала з Апуліі ў пошуках працы. У момант яго нараджэння маці Адрыяна споўнілася ўжо сорак чатыры гады. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і юнацтва. У дванаццацігадовым узросце кінуў школу і, бо яго сям’я жыла бедна, пачаў працаваць у гадзіннікавай майстэрні.
Фільмаграфія (1960) «Салодкае жыццё» — рок-спявак (1964) «Супераграбленне ў Мілане» — Серджыа (1975) «Юпі-Ду» — Фелічэ (1976) «Блеф» — Фелікс (1979) «Аксамітныя ручкі» — Гвіда Квілер / Бені (1982) «Бінга-Бонга» (1985) «Джаан Луй»
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Комікі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Музыканты Італіі Катэгорыя:Кінакампазітары Італіі Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі Катэгорыя:Рэжысёры Італіі Катэгорыя:Актывісты вегетарыянскага руху Катэгорыя:Поп-музыканты Катэгорыя:Рок-музыканты Катэгорыя:Гітарысты Катэгорыя:Клавішнікі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Італіі Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records Катэгорыя:Выканаўцы Sony BMG Катэгорыя:Выканаўцы рок-н-рола Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Group Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Давід дзі Данатэла»