Ле́ся Украі́нка (), сапраўднае імя Лары́са Пятро́ўна Ко́сач-Кві́тка (; — ) — украінская паэтэса і пісьменніца, перакладчык, культурны дзеяч. Пісала ў розных жанрах — паэзіі, лірыцы, эпасе, драме, прозе, публіцыстыцы. Таксама займалася фалькларыстыкай, яе голасам запісана 220 народных мелодый, і актыўна ўдзельнічала ва ўкраінскім нацыянальным руху.
Вядома сваімі зборнікамі вершаў «На крылах песень» (1893), «Думы і мары» (1899), «Водгукі» (1902), паэм «Старая казка» (1893), «Адно слова» (1903), драм «Баярыня» (1913), «Касандра» (1903—1907), «У катакомбах» (1905), «Лясная песня» (1911) і іншымі.
Паходжанне Маці, Вольга Пятроўна Драгаманава-Косач — пісьменніца, тварыла пад псеўданімам Алена Пчолка (яе паэзію і апавяданні для дзяцей на ўкраінскай мове добра ведалі ва Украіне), была актыўнай удзельніцай жаночага руху, выдавала альманах «Першы вянок». Бацька — высокаадукаваны памешчык, які вельмі любіў літаратуру і жывапіс. Дзіцячыя гады прайшлі на Валыні: у Наваград-Валынскам (1871 г. — вясна 1879 г.), Луцку, у сяле Калодзежнае, што пад Ковелем.
У доме Косачаў часта збіраліся пісьменнікі, мастакі і музыкі, праводзіліся вечарыны і хатнія канцэрты. Дзядзька Лесі (так яе называлі ў сям’і, і гэта хатняе імя стала літаратурным псеўданімам) — Міхаіл Драгаманаў — быў вядомым вучоным, грамадскім дзеячам, які перад эміграцыяй у Францыю і Балгарыю супрацоўнічаў з І. Франко. Яму належыць адна з вядучых роляў у фарміраванні пляменніцы ў адпаведнасці са сваімі сацыялістычнымі перакананнямі, ідэаламі служэння радзіме, ён жа дапамагаў ёй як літаратурны крытык і фалькларыст.
Біяграфія Ларыса Косач нарадзілася ў горадзе Наваград-Валынскім.
Леся Украінка і яе брат Міхаіл (у сям’і іх называлі агульным імем — «Мішалося») вучыліся ў прыватных настаўнікаў. Рана (у 4 гады) навучылася чытацьСпогади про Лесю Українку. — К. : «Дніпро», 1971 г., стар. 42. У студзені 1876 А. П. Косач з дзецьмі Міхаілам і Ларысай прыехалі ў Кіеў, каб развітацца з М. П. Драгаманавым перад яго вымушанай эміграцыяй.
Улетку таго ж года А. П. Косач разам з Лесяй і Міхаілам адпачываюць у вёсцы Жабарыцэ. Тут Леся ўпершыню пачула апавяданні маці пра Маўку.
У 6 гадоў Леся пачала вучыцца вышываць.
У 1878 годзе бацькі Лесі паехалі на сусветную выставу ў Парыж, дзе сустрэліся з М. П. Драгаманавым. У гэты час даглядаць за дзецьмі прыехала Алена Антонаўна Косач, сястра Лесінага бацькі. Сяброўства з «цёткай Алею» пакінула прыкметны след у жыцці і творчасці паэткіСпогади, с. 48.
7 (19) лістапада таго ж года загадам Міністэрства ўнутраных спраў П. А. Косач пераведзены на працу ў Луцк.
У сакавіку 1879 года арыштавалі Алену Антонаўну Косач, цётку Лесі, за ўдзел у замаху на шэфа жандараў Дрэнтельна, пазней яе выслалі ў Аланецкую губерню, а ў 1881 г. саслалі ў Сібір на 5 гадоў (у г. Ялутароўск Цюменскай вобл., а затым у г. Цюмень)Деятели, Т. 2. Вып. 2. с. 659 Даведаўшыся пра гэта, Леся ў канцы 1879 г. ці ў пачатку 1880 г. напісала сваю першую паэзію — «Надзея».
Улетку 1880 года Аляксандра Антонаўна Косач-Шыманоўская, цётка Лесі, з двума сынамі пераехала ў Луцк, жыла ў сям’і Косачаў. Прычынай пераезду сталі арышт і высылка ў Сібір яе мужа Барыса Шыманоўскага. «Цётка Саша» — першая Лесіна настаўніца музыкі. Да яе Леся захоўвала ўсё жыццё пачуццё вялікай падзякі.
6 (18) студзеня Леся вельмі прастудзілася, так пачалася цяжкая хвароба.
У гэтым жа годзе А. П. Косач павезла Міхаіла, Лесю, Вольгу ў Кіеў для навучання пад кіраўніцтвам прыватных настаўнікаў. Міхаіл і Леся пачалі вучыцца па праграме мужчынскай гімназіі, там Леся бярэ ўрокі гульні на фартэпіяна ў жонкі Лысенкі — Вольгі Аляксандраўны О’Конар.
У пачатку мая 1882 года Косачы пераязджаюць у сяло Калодзежнае, што з гэтага часу стала іх сталым месцам жыхарства.
А тым часам Леся з братам Міхаілам жывуць у Кіеве, вучацца ў прыватных настаўнікаў, у прыватнасці вывучаюць грэчаскую і лацінскую мовы.
Улетку 1883 года Лесі дыягнаставалі туберкулёз костак, у кастрычніку гэтага ж года прафесар А. Рынек аперыраваў ёй левую руку, выдаліўшы падчас аперацыі косткі, пашкоджаныя туберкулёзам. У снежні Леся вяртаецца з Кіева ў Калодзежнае, стан здароўя паляпшаецца, з дапамогай маці Леся вывучае французскую і нямецкую мовы.
29 мая (10 чэрвеня) 1882 года нарадзілася сястра Аксана, 22 жніўня (2 верасня) 1884 года — брат Мікалай.
Пачынаючы з 1884 года, Леся актыўна піша вершы («Ландыш», «Сафо», «Лета чырваней прайшло» і інш.) і публікуе іх у часопісе «Зара». Менавіта ў гэтым годзе з’явіўся псеўданім «Леся Украінка».
Сардэчная дружба аб’ядноўвае Ларысу з яе старэйшым братам Міхаілам. Па неразлучнасці ў сям’і іх называлі агульным імем «Мішалося», пазней Ларысу пераназвалі ў сям’і на Лесю.
Некаторы час Ларыса вучылася ў школе Аляксандра Мурашкі ў Кіеве. З гэтага перыяду засталася адна карціна, намаляваная алейнымі фарбамі. Пазней ёй прыйшлося атрымліваць адукацыю самастойна, у чым дапамагала маці.
Яна ведала многія еўрапейскія, у тым ліку і славянскія мовы: рускую, польскую, балгарскую і іншыя, а таксама старажытнагрэчаскую, лацінскую, што сведчыла аб яе высокім інтэлектуальным узроўні. Алена Пятроўна выхоўвала яе як моцнага чалавека, які не меў права да празмернага выказвання сваіх пачуццяў. След гэтай «paidei» можна знайсці ў кожным творы «самотнага мужчыны». Аб узроўні яе адукацыі можа сведчыць факт, што ў 19-гадовым узросце яна напісала для сваіх сясцёр падручнік «Старажытная гісторыя ўсходніх народаў» (надрукаваны ў Екацярынаславе ў 1918 годзе). Украінка шмат перакладала (Гогаля, А. Міцкевіча, Г. Гейнэ, В. Гюго, Гамера і інш.).
Пабываўшы ў 1891 годзе ў Галічыне, а пазней і на Букавіне, Украінка пазнаёмілася з многімі выдатнымі дзеячамі Заходняй Украіны: І. Франком, М. Паўлікам, В. Кабылянскай, В. Стэфанікам, О. Макавеем, Н. Кобрынскай. Падмурак сацыяльна-палітычны светапогляду Л. Косач сфарміраваўся і сфармаваўся пасля круглагоднага (1894—1895 гг.) яе знаходжання ў М. Драгаманава ў Сафіі і трагічнай падзеяй, якой была для яе смерць дзядзькі.
Гісторыю кахання Лесі Украінкі часта пачынаюць з Сяргея Мяржынскага. Таямніца Лесі Украінкі і Вольгі Кабылянскай (захаваліся лісты Л. Косач) дапамагае ў разуменні Лесінага твора «Блакітная ружа» (1896 г.).
Вымушаныя неабходнасцю лячэння, падарожжы ў Германію, Аўстра-Венгрыю, Італію, Егіпет, неаднаразовыя знаходжанні на Каўказе, Адэшчыне, у Крыме ўзбагацілі яе ўражанні і спрыялі пашырэнню далягляду пісьменніцы.
У пачатку сакавіка 1907 года Леся Украінка пераязджае з Калодзежнага ў КіеўКосач-Кривинюк О. Хронологія життя і творчості Лесі Українки. — Інстытут літаратуры імя Т. Шаўченкі АН УССР, аддзел рукапісаў, ф. 107 . А ў канцы сакавіка разам з К. Квіткай здзейсніла паездку ў Крым, дзе, у прыватнасці, пабывала ў Севастопалі, Алупцы і ЯлцеЛіст Лесі Украінкі да А. П. Косач (сястры) ад 19 сакавіка 1907 г.Ліст Лесі Українкі да сям’і Косачаў ад 15 сакавіка 1907 г..
7 жніўня 1907 года Леся Украінка і Клімент Квітка афіцыйна аформілі шлюб у царкве і пасяліліся на вуліцы Вялікай Падвальнай (цяпер вул. Яраславаў вал), 32, кв. 11 у КіевеЛіст Лесі Украінкі да А. П. Косач (маці) ад 25 ліпеня 1907 г.. 21 жніўня яны разам адпраўляюцца ў Крым, дзе Квітка атрымаў пасаду ў судзеЛісты Лесі Украінкі да бацькоў ад 10 і 17 жніўня 1907 г..
У гэты час Леся шмат працуе на літаратурнай ніве. 5 мая 1907 года яна завершыла драматычную паэму «Айша і Махамед», 18 мая канчаткова завяршыла паэму «Касандра», працу над якой пачала яшчэ ў 1903 г. 12 мая накіравала ў альманах «З няволі» (Волагда) драматычную паэму «На руінах». Выданне прызначалася для дапамогі палітычным сасланымЛіст Лесі Украінкі да сям’і Касачоў ад 29 красавіка 1907 г.. У верасні быў напісаны верш «За гарой зарніцы», працягнутая праца над творамі «У пушчы», «Мой Руфiн і Прысцыла»Ліст Лесі Украінкі да О. П. Косач (маці) ад 10 верасня 1907 г..
Апошнія гады жыцця Л. Косач-Квіткі прайшлі ў падарожжах на лячэнне ў Егіпет і на Каўказ. Разам з мужам, Кліментам Квіткай, яна працавала над сходным фальклорам, інтэнсіўна апрацоўвала ўласныя драмы. На вестку аб цяжкім стане Ларысы Пятроўны ў Грузію прыехала яе маці. Так уласна ёй пісьменніца дыктавала праекты сваёй так і ненапісанай драмы «На берагах Александрыі». Сімвалічнае значэнне яе творчасці можна прачытаць у малітве дзяцей да Геліяса над манускрыптамі.
Памерла 19 ліпеня (1 жніўня) 1913 года ў горадзе Сурамі ва ўзросце 42 гадоў. Пахавана ў Кіеве на Байкавых могілках (надмагільны помнік — бронза, граніт; скульптар Г. Л. Петрашэвіч; усталяваны ў 1939 годзе)Київ: Енциклопедичний довідник / За редакцією Кудрицкого А. В. — К.: Головна редакція Української Радянської Енциклопедії, 1981. — 736 с., іл..
Творчасць
Паэзія Першы верш («Надзея») Леся напісала ў 9-гадовым узросце пад уплывам весткі пра лёс сваёй цёткі Лены Антонаўны Косач (у жаніцьбе Цясленка-Прыходзька), сасланай за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Упершыню надрукаваныя вершы «Ландыш» і «Сафо» былі прысвечаныя сваёй цётцы Аляксандры Судаўчыковай, выйшлі ў львоўскім часопісе «Зара» ў 1884 годзе. У 1885 годзе ў Львове выйшаў зборнік яе перакладаў з Мікалая Гогаля (выраблены ёю сумесна з братам Міхаілам).
Літаратурная дзейнасць Лесі Украінкі ажывілася з сярэдзіны 1880-х гадоў, калі Косачы пераехалі ў Кіеў і ў асяроддзі сем’яў Лысенкі і Старыцкага яна ўвайшла ў літаратурны гурток «Плеяда». У 1892 годзе ў Львове выйшла «Кніга песень» Генрыха Гейнэ ў перакладах Лесі Украінкі (сумесна з М. Славінскім). Першы зборнік яе арыгінальных вершаў «На крылах песень» з’явіўся ў Львове ў 1893 годзе, другое выданне — у Кіеве ў 1904 годзе), там жа выйшаў і другі зборнік «Думы і мары» (1899), трэці «Водгукі» (1902) — у Чарнаўцах.
Пасля таго Леся Украінка працавала цэлае дзесяцігоддзе і напісала больш за сотню вершаў, з якіх палова за яе жыццё не была надрукаваная.
У канон украінскай літаратуры Леся Украінка ўвайшла найперш як паэт мужнасці і барацьбы. Тэматычна багатую яе лірыку некалькі ўмоўна (з прычыны ўзаемасувязі матываў) можна падзяліць на асабістую, пейзажную і грамадзянскую. Галоўныя тэмы яе ранніх лірычных вершаў: прыгажосць прыроды, любоў да роднага краю, асабістыя перажыванні, прызначэнне паэта і роля паэтычнага слова, сацыяльныя і грамадскія матывы. У першых творах яе прыкметны ўплыў Тараса Шаўчэнкі, Панцеляймона Куліша, Міхаіла Старыцкага, Генрыха Гейнэ, але і ў іх бачны выразны ўплыў Вольгі Пятроўны і Міхаіла Драгаманава (псеўданім — Украінец) на выбар яе матываў.
А ўжо верш «Contra spem spero» (1890) характарызуе антычнае разуменне доблесці (arete), бліскучае валоданне міфалагічнымі ілюзіямі, аўтакрэацыя жанчыны-ваяра. Менавіта гэты аспект творчасці на доўгія гады вызначаў тонус навуковага «лесезнаўства». Такія асноўныя матывы паэтэчных твораў «Да таварышаў», «Таварышу на памяць», «Грэшніца», «Slavus-Sclavus», «Fiat nox», «Эпілог» і многіх іншых. Матыў свабоды паказваецца ў ёй у вельмі разнастайных фарбах: ад непакорнасці традыцыйнаму разуменню імперыі да індывідуальнага выбару modus vivendi, што азначае адкрыццё ісціны і служэнне ёй. Здрада на любой плоскасці тоесная з трагедыяй, з учынкам Медэі. Лірыка прагі і схаванага трыумфу, звязанага з немагчымасцю рэалізаваць сваю любоў, экспануе схему рыцарскай любові. Лірычная гераіня — рыцар, які спявае сваёй даме сэрца. Эратызм такіх вершаў як «Хацела б я цябе як плюшч абняць», «Твае лісты заўсёды пахнуць завялымі ружамі» — гэта містычныя дыфірамбы ў гонар чароўнай палюбоўніцы.
Элемент эпасу, уласцівы шматлікім лірычным вершам Украінкі, знайшоў пазней ўвасабленне ў баладах, легендах, паэмах, напісаных на сюжэты сусветнай культуры, праектаваных на актуальныя праблемы свабоднага чалавека ў свеце заняволення («Самсон», «Роберт Брус, кароль шатландскі», «Віла-пасястра», «Адно слова» і інш.) і ролю паэта ў гэтай барацьбе («Старая казка», «Саул», «Арфея цуд»).
Драматургія