Карлік Нос () — адна з найвядомейшых казак нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа, апублікаваная ў 1826 годзе. Уваходзіць у альманах «Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі».
Казка распавядае пра хлопчыка Якаба, якога ведзьма ператварыла ў пачварнага карліка за яго кпіны, але той працуе і знаходзіць траву, якая вяртае яго да папярэдняга выгляду.
Беларускія пераклады Пераклад на беларускую мову казкі «Карлік Hoc» выйшаў асобным выданнем у 1938 годзе. Але гэтая казка перакладалася не з арыгіналу, а з рускамоўнага перакладу. У 2014 годзе выдадзены пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.
Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя казкі Катэгорыя:Кнігі 1826 года Катэгорыя:Літаратура Германіі