Аляксандр Віктаравіч Шацько (нар. , Магдэбург, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — беларускі палітык.

Біяграфія Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык матэматыкі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Гомельскага канструктарскага бюро сістэмнага праграміравання. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 19 і № 56 горада Гомеля, дырэктарам Гомельскай Ірынінскай гімназіі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняЗаместитель председателя ШАТЬКО Александр Викторович .

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных ДзяржаўПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання ШАТЬКО АЛЕКСАНДР ВИКТОРОВИЧ.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання