Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк (нар. , Ляхавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў вызваленым старшынёй прафкама Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, старшым інжынерам лабараторыі будаўнічага трэста № 8, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 32 будаўнічага трэста № 8 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, намеснікам начальніка Ляхавіцкай перасоўнай механізаванай калоны № 13. З’яўляўся начальнікам Ляхавіцкай дарожна-будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 185 Брэсцкага абласнога аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый, начальнікам Баранавіцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка рэспубліканскага праектна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Брэсцкай вобласці, начальнікам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 3 рэспубліканскага дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белаўтастрада» Брэсцкай вобласці. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўМАЙСЮК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы дарожнік» І і ІІ ступеніПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя нагрудным знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» II ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя нагрудным знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» I ступені