Яўген Аляксандравіч Казімірчык (нар. , в. Скураты Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў сталяром Косаўскага мэблевага вытворчага аб’яднання Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў старшым інжынерам-электрыкам івацэвіцкага «Райсельэнерга», старшым інжынерам праектна-каштарыснага бюро ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, інжынерам, галоўным інжынерам Івацэвіцкага райгаза, дырэктарам міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі «Бярозаміжрайгаз».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўКАЗИМИРЧИК ЕВГЕНИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання