Алена Андрэеўна Гайду́ліс (Луцэнка-Гайдуліс; , в. Складанцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 6 ліпеня 2009, Гродна) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).

Біяграфія З сялянскай сям’і. Калі бацькі не стала, у 1945 годзе сям’я пераехала на радзіму маці ў Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. У 1963 годзе скончыла студыю пры Калужскім абласным драматычным тэатры, дзе і пачала сваю творчую дзейнасць. У 1963—1970 гадах — актрыса гэтага тэатраЛУЦЭНКА-ГАЙДУЛІС АЛЕНА АНДРЭЕЎНА.

Завочна скончыла ў 1968 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (курс М. А. Пажыткова і Н. С. Міхоэлс). Працавала ў тэатрах Калугі, Новакузнецка (1970—1973), Табольска (1975—1978). У 1973—1975 і 1983—2009 гадах у Гродзенскім, у 1978—1983 гадах у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах.

Памёрла 6 ліпеня 2009 года ў Гродне.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

Творчасць Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А. К. Талстога і П. Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б. Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Мірандаліна («» К. Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Марта («» Э. Олбі).

Узнагароды Алена Андрэеўна Гайдуліс за сваё жыццё шматразова была адзначана ганаровымі граматамі за заслугі перад тэатрам. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанага артыста БССР.

У 1997 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

У 2001 годзе на фестывалі нацыянальнай драматургіі ў г. Бабруйску стала ўладальніцай прыза за найлепшую жаночую ролю. У 2003 годзе адзначана прэміяй імя Ігната Буйніцкага і прызам «Натхненне» за таленавітае і шматгранае супрацоўніцтва на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР