Юдзіф Самойлаўна Гальперына (, г. Мазыр, Гомельская вобласць — ) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).

Біяграфія Скончыла ў 1937 годзе Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. Працавала ў 1937—1940 гадах у Тэатры юнага гледача БССР, у 1940—1941 і 1945—1954 гадах у Пінскім абласным драматычным тэатры, у 1954—1984 гадах у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.

Творчасць Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхалагічнай распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам.

Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я. Купалы), Насця («Несцерка» В. Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К. Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Негіна, Аксюша («», «» А. Астроўскага), Нэнсі («» паводле А. Кроніна), Клара Цэханасьян («» Ф. Дзюрэнмата).

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі