Наталля Сцяпанаўна Чуйко (, Ліда) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзілася 4 мая 1948 года ў Лідзе.

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць Асноўныя працы: магістраль Поўнач—Поўдзень (1975), інтэрнаты з індывідуальным блокам абслугоўвання па вул. Урублеўскага (1979), 5-, 9-, 13-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі камунальна-бытавога абслугоўвання і крамай «1000 дробязяў» па вул. М. Горкага (1982), мікрараён Дзевятоўка-2 (1986, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя дзіцячых садкоў-ясляў па вул. М. Горкага, Савецкай плошчы (1980) у Гродне, мікрараён Паўднёва-Заходні ў Навагрудку (1974), мікрараён № 26 (1978, у аўтарскім калектыве), галантарэйная крама з навучальнымі класамі (1981) у Ваўкавыску.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Ваўкавыска