Генадзь Міхайлавіч Шары (нар. , г.п. Парычы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, краязнаўца.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. З 1966 па 1971 год працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1971 года — старшы, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў гасцініцы ў Вілейцы (1972), прафтэхвучылішча ў Маладзечне (1974), у выкананні навукова-даследчых прац: карта шумавога рэжыму Мінска (1972), горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый у БССР (1979), удасканаленне прамысловай забудовы ў гарадах БССР (1978).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Вілейкі Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі