Бітва за Ум-Каср — адна з першых буйных сутычак у рамках ваеннага ўварвання ў Ірак кааліцыі на чале з ЗША. Аб сваім поспеху тут кааліцыя аб’яўляла чатыры разы, трое з якіх апынуліся недакладнымі паведамленняміБои в Фаллудже не прекращаются // Сергей Карамаев, Lenta.ru, 11 ноября 2004.

21 сакавіка 2003 года вайсковыя злучэнні ЗША пачалі штурм стратэгічна важнага порта Ум-Каср. На захоп горада былі кінуты сілы 15-га марскога экспедыцыйнага атрада ЗША, 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Вялікабрытаніі і байцы польскага «Грома»«Fierce battle around port», The Guardian, 24 March 2003.

Іракскія ваенныя аказалі моцнае супраціўленне. У горадзе вяліся жорсткія баі. 25 сакавіка горад быў абвешчаны бяспечным, пачалося размініраванне акваторыі порта з выкарыстаннем тральшчыкаў і дэльфінаўАвстралийцы приступили к разминированию фарватера порта Умм-Каср.

Пасля размініравання горад Ум-Каср адыграў важную ролю щ назапашванні ваенных сіл кааліцыі і перавозцы гуманітарных грузаў для грамадзянскага насельніцтва«Iraq aid confined to south», The Guardian, 2 April 2003.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Сакавік 2003 года Катэгорыя:Канфлікты 2003 года