Павел Аляксандравіч Бара́наў (; — ) — вучоны-батанік, доктар біялагічных навук, прафесар (1928), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1917 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1917—1920 гадах выкладаў у гімназіі, сярэдняй школе, а таксама ў Межавым інстытуце ў 1918—1920 гадах. З 1924 па 1944 год працаваў у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце. У 1920—1944 гадах на пасадзе загадчыка кафедры марфалогіі і анатоміі раслін, у 1921—1928 гадах дацэнт, з 1928 года прафесар, у 1921—1930 гадах дырэктар Батанічнага інстытута, у 1928—1944 гадах дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У 1944—1945 гадах займаў пасаду дырэктар Маскоўскага батанічнага сада Акадэміі навук СССР, у 1945—1952 гадах намесніка дырэктара па навуковай частцы і загадчыка Лабараторыяй марфалогіі і анатоміі раслін Галоўнага батанічнага сада АН СССР. У 1948—1952 гадах — прафесар, загадчык кафедры батанікі ў Маскоўскім педагагічным інстытуце, у 1949—1954 — старшыня прэзідыума Малдаўскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1952 года П. А. Баранаў у Ленінградзе, на пасадзе дырэктара Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць Займаўся вывучэннем флоры Сярэдняй Азіі, анатоміі горных раслін. Аўтар навуковых прац па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
У 1953—1955 гадах быў членам бюро Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук СССР, абіраўся дэпутатам Ленінградскага Савета дэпутатаў.
Сярод апублікаванага: Материалы к анатомии горных растений. — Ташкент: [б. и.], 1925. В далекой Африке — М.: Издательство Детской литературы, 1957. История эмбриологии растений в связи с развитием представлений о зарождении организмов. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1955.
Узнагароды і званні Ордэн Леніна (1953) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944) Ордэн Чырвонай Зоркі (1945) медаль Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1944)
Літаратура
Спасылкі Баранов Павел Александрович, (1892—1962), ботаник, эмбриолог, морфолог растений, член-корреспондент АН // Архивы Российской академии наук Баранов Павел Александрович // Летопись Московского университета Баранов Павел Александрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Baranov, P. A. (Pavel Aleksandrovich), 1892—1962 // Library of U.S. Congress
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Вучоныя Таджыкістана Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання Узбекскай ССР Катэгорыя:Аўтары батанічных таксонаў Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Масквы Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук