Ніна Аўгустаўна Кабернік (нар. , Чалябінск, РСФСР) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Чалябінскі політэхнічны інстытут, інжынер-металург. Працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю, зменным кантрольным майстрам участка тэрмічнага цэха, майстрам аддзела тэхнічнага кантролю Чалябінскага металургічнага камбіната. Была старшым майстрам, намеснікам начальніка аддзела тэхнічнага кантролю, начальнікам упраўлення па забеспячэнню якасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» горада Жлобіна. Займала пасаду дырэктара па забеспячэнню якасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняКАБЕРНИК НИНА АВГУСТОВНА .

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання