Вінцэнты Іванавіч Казяк (нар. , Куляшы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном). Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Шлях камунізму» Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Смаргонскага райкама КПБ. Быў намеснікам загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы, другім сакратаром Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці. Займаў пасады старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні Шчучынскага райвыканкама, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўнага інспектара па Гродзенскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняКОЗЯК ВИНЦЕНТЫ ИВАНОВИЧ .

Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені, трыма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гродзенскай вобласці