Ігар Васільевіч Катляроў (нар. , Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вучоны і палітык. Доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Біяграфія Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-механік), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў канструктарам Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам канструктарскага аддзела праектна-канструктарскага бюро Віцебскага аблмясцпрама, загадчыкам аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Віцебска, інструктарам Віцебскага гаркама КПБ, абкама КПБ, загадчыкам сектара па вывучэнню і прагназіраванню грамадскай думкі, першым намеснікам загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ, кіраўніком рабочай групы па вывучэнню праблем сацыялогіі палітыкі Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, начальнікам Цэнтра эканамічнага і сацыяльна-палітычнага аналізу, намеснікам дырэктара Інстытута па навукова-аналітычнай рабоце, дырэктарам Беларускага інстытута інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняКОТЛЯРОВ ИГОРЬ ВАСИЛЬЕВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, трыма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання