Красная Горка () — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гусінскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красная Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .
Славутасці Брацкая магіла 109 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў 1941—1943 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць)