Вольга Віктараўна Шубіна (, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 годзе. З 1966 г. — старшы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): парк імя 900-годдзя Мінска (1967), пансіянат Савета Міністраў БССР на Заслаўскім вадасховішчы (1969), Дом літаратара (1976), блок гандлёвых памяшканняў у мікрараёне Серабранка-9 (1983) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска