OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.
У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку "дадому". Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.
Аперацыйная сістэма OnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».
Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.
OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat». Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.
У OnePlus 2 ўпершыню з'явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».
Продажы Версія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $. Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.
OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня. Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One.
У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2. Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў. У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.
12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.
Цікавы факт Кампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.
Крыніцы
Спасылкі
OnePlus 2 Full phone specifications OnePlus 2
Катэгорыя:Смартфоны Катэгорыя:Прылады на базе Android