Віктар Панцялеевіч Ісачкін (нар. , Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык.

Біяграфія Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай). Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам акушэрам-гінеколагам медсанчасці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, загадчыкам родавага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе, галоўным урачом установы аховы здароўя «Медыка-санітарная часць Магілёўскага вытворчага аб’яднання „Хімвалакно“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняИСАЧКИН ВИКТОР ПАНТЕЛЕЕВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання