Алена Віктараўна Скрыпко (нар. , в. Паплавы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.
Біяграфія Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, выхавацелем сярэдняй школы № 2 горада Клічава Магілёўскай вобласці. Выбіралася другім і першым сакратаром Клічаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Працавала начальнікам упраўлення, першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняСКРИПКО ЕЛЕНА ВИКТОРОВНА .
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання