Албанская партыя працы () — кіруючая партыя ў Народнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Албанія ў 1945—1990 гадах. Была створана ў лістападзе 1941 года як Камуністычная партыя Албаніі. У 1948 годзе на з’ездзе партыя была перайменавана ў Албанскую партыю працы. Партыя была адхіленая ад улады масавымі пратэстамі ў пачатку 1990-х гадоў. У 1991 годзе афіцыйна адмовілася ад марксізму-ленінізму, прыняла ідэалогію дэмакратычнага сацыялізму і ператворана ў Сацыялістычную партыю Албаніі.

Кіраўніцтва Галоўнай кіруючай пасадай у партыі з’яўлялася пасада першага сакратара Цэнтральнага камітэта. За 50-гадовую гісторыю партыі гэту пасаду займалі толькі два чалавекі: Энвер Ходжа (1941—1985) Раміз Алія (1985—1991)

Спасылкі Дакументы Албанскай партыі працы

Катэгорыя:Палітычныя партыі Албаніі Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм Албанія