Беластоцкае партызанскае злучэнне — было створана ў жніўні 1943 года паводле рашэння ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху. Злучэнне было сфарміравана на тэрыторыі Мінскай вобласці з атрадаў і груп, што ўваходзілі ў склад партызанскага злучэння Слуцкай зоны, агульная колькасць 744 (па іншых дадзеных 809 чалавек). На час злучэння з Чырвонай Арміяй (ліпень 1944 года; асобныя злучэнні выйшлі ў савецкі тыл у жніўні 1944) налічвала 4165 партызан.

Камандаванне Партызанскае злучэнне ўзначальвалі 1-ы сакратар Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б Васіль Емяльянавіч Самуцін (жнівень 1943 — ліпень 1944); начальнік штаба Піліп Піліпавіч Капуста (жнівень 1943 — ліпень 1944), І. А. Сянькевіч (выконваў абавязкі, люты — красавік 1944).

Структура Партызанскае злучэнне яднала брыгады: Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага; Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага; Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі; Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева; Партызанская брыгада «У імя Радзімы», асобна дзеючыя партызанскія атрады: 550-ы партызанскі атрад; Партызанскі атрад «Баявы»; Партызанскі атрад «Баявы» імя Дунаева; Партызанскі атрад імя С. М. Будзённага; Партызанскі атрад імя Багдана Хмяльніцкага; Партызанскі атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага; Партызанскі атрад імя Г. К. Жукава; Партызанскі атрад імя М. І. Калініна.

Дзейнасць У верасні — лістападзе 1943 года злучэнне зрабіла 1000-кіламетровы баявы рэйд па тылу ворага з Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў Беластоцкую вобласць. Брыгады і атрады базіраваліся галоўным чынам у Ліпічанскай і Ружанскай пушчах Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей, дзейнічалі дробнымі падраздзяленнямі на тэрыторыі Беластоцкай вобласці.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе