Леанід Фёдаравіч Пісанік (, Мазыр — ) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў (2016—2020).

Біяграфія Нарадзіўся 30 жніўня 1957 года ў Мазыры. Скончыў Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае Чырвонасцяжнае вучылішча імя Маршала Савецкага Саюза С. С. Бірузова, Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання).

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра дывізіёна па палітычнай частцы, прапагандыста вайсковай часці, намесніка камандзіра палка па працы з асабістым складам, намеснікам камандзіра палка, намесніка начальніка аддзела па выхаваўчай рабоце, намесніка камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце вайсковай частцы.

Працаваў загадчыкам агульным аддзелам упраўлення справамі, першым намеснікам старшыні Мазырскага гарвыканкама, старшынёй Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшынёй Мазырскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Ельскага райвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.

Памёр 5 кастрычніка 2020 годаУмер депутат Палаты представителей ад інсультуУмер депутат Леонид Писаник: «Скончался скоропостижно. Это не коронавирус».

Узнагароды ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПісанік Леанід Фёдаравіч.

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памерлі ад інсульту