Уладзімір Уладзіміравіч Гацко (нар. , в. Цялуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў загадчыкам прыёмнага аддзялення, загадчыкам пульманалагічнага аддзялення Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, галоўным урачом Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.

Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26—28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»Гацко Уладзімір Уладзіміравіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Пульманолагі Беларусі