Палеалі́т ( — старажытны +  — камень) — найстаражытнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва. Палеаліт характарызуецца панаваннем каменных прылад працы, здабываннем ежы ў асноўным праз паляванне на буйных жывёл, а таксама з’яўленнем бліжэй да канца палеаліту homo sapiens — чалавека сучаснага выгляду.

Палеаліт пачаўся прыкладна 2,5 млн гадоў таму са з’яўленнем першых каменных прылад працы. Каля 200 тысяч гадоў таму праходзіць умоўная мяжа паміж ніжнім і сярэднім палеалітам, а каля 50—40 тысяч — паміж сярэднім і верхнім. Канец палеаліту і пераход да мезаліту адбыўся каля 10—12 тысяч гадоў таму.

Гл. таксама Каменны век на Беларусі

Крыніцы

Літаратура