Пётр Аляксандравіч Салаўёў (нар. , в. Кароўчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (інжынер-хімік-тэхнолаг), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова (эканаміст-менеджар).

Працаваў апаратчыкам сінтэзу, начальнікам змены, начальнікам цэха, дырэктарам завода арганічнага сінтэзу, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны Падзячным пісьмом Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьСалаўёў Пётр Аляксандравіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі