Прыродазнаўчы ўніверсітэт ва Уроцлаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Агульная характарыстыка Утвораны як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1951 годзе як Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у 1972-2006 гадах функцыянаваў як сельскагаспадарчая акадэмія.
Сёння гэта адзін з лепшых спецыялізаваных універсітэтаў у Польшчы, займае другое месца ў краіне па колькасці атрыманых патэнтаў. У рэйтынгу польскіх дзяржаўных універсітэтаў, які праводзіцца штогод выданнямі "Рэч Паспалітая" і "Перспектыва", універсітэт знаходзіцца на другім месцы ў групе прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых ВНУ.
Факультэты Біялогіі і жывёлагадоўлі Інжынерыі навакольнага асяроддзя і геадэзіі Ветэрынарнай медыцыны Біятэхналогій і навук аб харчаванні Прыродазнаўча-тэхналагічны
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Уроцлаў Катэгорыя:1951 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы