Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (, — , ) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі.
Біяграфія
Паходзіў з сям’і педагога-асветніка лужычанскага паходжання. Скончыў (з залатым медалём) у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедры, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), (1928), , прафесар і загадчык кафедры (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі.
Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990.
У навуцы
У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнемелавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавыя адклады Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследаваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду.
Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, , , А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, перш за ўсё такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у тым ліку Усходняй Беларусі (1923, 1927), і міжнародная чацвярцічная карта Еўропы.
Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследаванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і россыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), і Салікамскага гідравузлоў і інш.
Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследаванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Гарецкий Р. Г. Предисловие // Академик Г. Ф. Мирчинк: Знаток истории Земли / Сост. Л. Н. Турбина; Под ред. Р. Г. Гарецкого. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0147-6.
Спасылкі Георгій Фёдаравіч Мірчынк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары геалагічных навук Катэгорыя:Геолагі СССР