Мікалай Акімавіч Новікаў (, в. Пазнякова, Мурамскі павет, Уладзімірская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Гарадская акруга Навашынская, , Расія — ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія У 1927—1933 гадах і ў 1936—1937 гадах на камсамольскай і прафсаюзнай рабоце ў Горкаўскай вобласці. Працаваў сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром РК КП(б)Б. З верасня 1941 года на фронце. У партызанах з мая 1942 года, у кастрычніку 1942 — красавіку 1943 года камісар 3-й Беларускай партызанскай брыгады, адначасова ў жніўні 1942 — маі 1943 года першы сакратар Полацкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года — першы сакратар Полацкага райкама КП(б)Б, з 1945 года — сакратар гаркама партыі, загадчык аддзела Полацкага абкама КП(б)Б.

Узнагароды Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Літаратура Арганізатары і кіраўнікі падполля і партызанскага руху // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Полацкага раёна / Рэдкал.: І. Б. Каросцік і інш.; Уклад. С. С. Чарняўская; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1999. — 699, с.: іл. — С. 200. — ISBN 985-06-0447-6.

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ