Усе нашы дзеці з Булербю () — дзіцячая кніга, напісаная шведскай пісьменніцай Астрыд Ліндгрэн у 1947 годзе. Першая кніга серыі пра Булербю. Наступныя кнігі гэтай серыі — «Зноў пра дзяцей з Булербю» (, 1949) і «Весела жывецца ў Булербю» (, 1952).
Паводле сюжэту ў маленькай шведскай вёсачцы Булербю () усяго тры дамы. Тут жывуць шасцёра дзяцей са сваімі бацькамі. Апавядальнік, дзяўчынка Ліза, якой 7 гадоў, апісвае сваё жыццё і штодзённыя прыгоды. Ліза жыве ў адным доме са сваімі старэйшымі братамі Ласэ і Босэ. У іншым доме жывуць дзве дзяўчынкі Брыта і Ганна, а ў трэцім жыве хлопчык Уле.
Прататыпам Булербю з’яўляецца паселішча Севедсторп у шведскай правінцыі Смоланд. У гэтым месцы вырас бацька будучай пісьменніцы, а сама яна нарадзілася за 10 міль адтуль — на хутары Нэс ля горада Вімербю.
Паводле серыі кніг пра дзяцей з Булербю шведскі рэжысёр Ласэ Хальстром зняў фільмы «Усе нашы дзеці з Булербю» (, 1986) і «Зноў пра дзяцей з Булербю» (, 1987).
На беларускую мову кнігу «Усе нашы дзеці з Булербю» пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Творы Астрыд Ліндгрэн Катэгорыя:Кнігі 1947 года