Яўге́н Пятро́віч Мікалу́цкі (, Саськаўка, Шклоўскі раён — ) — дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, зямляк і сябар А. Р. Лукашэнкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Саськаўка на Шклоўшчыне. Скончыў Фашчаўскую школу ў Шклоўскім раёне. Потым атрымаў спецыяльнасць эканаміста ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас навучання ў вну пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алай, з якой ажаніўся на апошнім курсе вучобы. Неўзабаве нарадзілася яго дачка Алеся. У 1982 г. Я. П. Мікалуцкі скончыў Акадэмію і быў накіраваны па размеркаванні ў племянную гаспадарку «Гарадзішча» Шклоўскага раёна, дзе ён працаваў на розных пасадах 10 год. Пасля чаго пераехаў з сям’ёй у Шклоў, дзе ўладкаваўся ў дэпартамент эканамічнага кантролю (цяпер Камітэт дзяржкантролю) і пазнаёміўся з дэпутатам Вярхоўнага савета А. ЛукашэнкамЗаказчик до сих пор где-то ходит… // TUT.BY.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1994 года Я. Мікалуцкі быў у камандзе кандыдата Лукашэнкі, якога актыўна падтрымліваў. Пасля перамогі апошняга Яўген Пятровіч быў прызначаны кіраўніком Камітэта дзяркантролю па Магілёўскай вобласці, і ў 1995 г. яго сям’я пераехала ў Магілёў. У 1996 г. Мікалуцкі быў абраны дэпутатам новага беларускага парламентаЗаказчик до сих пор где-то ходит… // TUT.BY.
Раніцай 6 кастрычніка 1997 года, калі Яўген Мікалуцкі з жонкай выходзілі з кватэры ў пад’езд у сваім доме на Вялікай Машэкаўскай вуліцы, спрацавала выбуховая прылада. У выніку выбуха абодва муж і жонка былі цяжка паранены. Я. П. Мікалуцкі памёр ад ран на месцы.
Расследаванне забойства Асноўнай версіяй забойства Яўгена Мікалуцкага лічылася яго прафесіянальная дзейнасць: барацьба з эканамічнай злачыннасцю. Падчас жалобнага мітынгу на яго пахаванні прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што гэты тэракт стаў спробай дабрацца да самога прэзідэнта, што ён прымае выклік бандытаў і даў следчым органам два тыдні знайсці забойц«Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан» .
Следства і суд праходзілі ў рэжыме сакрэтнасці і ў шырокім маштабе. За кароткі час следчыя знайшлі магілёўчан Анатоля Гаўрылава, Рамана Радзікоўскага, Віктара Янчэўскага і Валерыя Ткачова, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве Я. П. Мікалуцкага. Усталявана, што В. Ткачоў, былы супрацоўнік КДБ, які падазраваўся ў крымінальных сувязях, сапраўды сустракаўся з забітым за некаторы час да тэракта. У камеры СІЗА В. Ткачоў быў знойдзены павешаным. Астатнія падазраваныя былі прызнаныя ўскосна вінаватымі ў смерці кіраўніка КДК Магілёўшчыны і ў 1999 г асуджаныя на некалькі год турмы за бандытызм«Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан» . У арганізацыі тэракта абвінавачвалі міністра сельскай гаспадаркі В. С. Лявонава і кіраўніка агракомплекса «Рассвет» Васіля Старавойтава, але іх віна не была даказана«Гнусное, сволочное убийство» // БелГазета, 13.07.2009, № 27 (699).
Падчас выбарчай кампаніі 2020 г. Вераніка Цапкала заявіла на мітынгу, што яе маці Яўгенія Шасцерыкова падверглася жорсткаму абыходжанню падчас следства па справе аб забойстве Мікалуцкага. Афіцыйна, Я. Шасцерыкова падазравалася ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас працы на кіруючай пасадзе ў банку і пазней крымінальную справу супраць яе спынілі па амністыі«Она лежала на полу, прикованная к батарее». За что в 90-х преследовали мать Вероники Цепкало // Наша Ніва, .
Памяць У гонар Мікалуцкага ў 1999 годзе пераназвалі вуліцу Маладзёжную ў Шклове. На доме, у Магілёве, дзе ён жыў і загінуў, усталявана мемарыяльная дошка, а ў Фашчаўскай школе быў створаны музей Мікалуцкага На Могилевщине почтили память трагически погибшего 20 лет назад председателя комитета // Сайт КДК.
Зноскі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў