ААТ «Айсберг» (Смаленскі завод халадзільнікаў) — вырабнік халадзільнікаў у Смаленску, сумеснае прадпрыемства беларускай фірмы «Атлант». Зачынены ў 2014 годзе.

Гісторыя Смаленскі завод халадзільнікаў пачаў выпускаць халадзільнікі пад маркай «Смаленск» з 1964 года.

У 1975 г. быў выпушчаны першы мільён халадзільнікаў. Усяго за 30 гадоў было выраблена 5 млн бытавых халадзільнікаў «Смаленск» шасці марак, з іх 251 тыс. Пастаўлена ў замежныя краіны (Італія, Турцыя, Югаславія, Венгрыя, Албанія, Балгарыя і інш.).

Да 80-х гадоў ХХ стагоддзя гэта адна недарагая мадэль халадзільніка аб’ёмам 120 літраў. У 80-х гадах засвоены выпуск двухкамернага халадзільніка аб’ёмам 180 літраў. Да 90-х гадах наменклятура пашырана да пяці мадэляў, засвоены выпуск маразільнікаў.

На пачатак 2000-х завод складаўся з наступных цэхоў: кампрэсарны, агрэгатны, механа-штамповачны, інструментальны, зборкі халадзільнікаў.

Пачынаючы з 2002 года наменклятура ААТ «Айсберг» складаецца з больш за 15 мадэляў халадзільнікаў і маразільнікаў аб’ёмам ад 50 да 320 літраў.

Пачынаючы з 2007 года праведзена грунтоўная рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў, за інвістыцыі беларускай фірмы «Атлант». За 2010 год ААТ «Айсберг» выпушчана больш за 200 тысяч адзінак прадукцыі.

Восенню 2014 года ААТ «Айсберг» спыніла існаванне з-за немагчымасці выплаты крэдыторам па даўгах. Асноўны крэдыторам з’яўляўся беларускі вытворца халадзільнікаў — Атлант.

Прадукцыя Галоўная прадукцыя: бытавой халадзільнік «Смаленск», маразільнікі і кампрэсары для хатняга халадзільніка.

Спасылкі

Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Атлант (прадпрыемства) Катэгорыя:Прадпрыемствы Смаленска