Апаватн () — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі. Плошча возера складае 13 км², што крыху болей за плошчу суседняга возера Лейгарватн (), якое знаходзіцца на поўнач ад Апаватн.
Апаватн слаўны сваёй добрай рыбалкай, асабліва на фарэль.
Існуе паданне пра Сігватура Тоўрдарсана (), ісландскага паэта XI-га стагоддзя, які атрымаў свой паэтычны дар, з'еўшы рыбу з гэтага возера.
Спасылкі http://www.nat.is/nateng/apavatn.htm (інфармацыя) http://www.arctic-images.com/picture_gallery/Hot/hot_pages/pages/Apavatn.htm (Фота)
Катэгорыя:Азёры Ісландыі Катэгорыя:Азёры паводле алфавіта