Двухгадо́выя раслі́ны — травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх працягваецца 2 вегетацыйных перыяды.

У першы год жыцця ў такіх раслін развіваюцца вегетацыйныя органы (карані, сцябло, лісце). На другі год акрамя таго за кошт назапашаных пажыўных рэчываў развіваюцца парасткі з кветкамі і плады. У неспрыяльных умовах у развіцці двухгадовых раслін магчымы адхіленні: цвітухі (напрыклад, цвіценне цыбулі пасля замаразкаў у першы год) і упартасці (на другі год не развіваюцца парасткі з кветкамі). Часам двухгадовыя расліны дзічэюць і ператвараюцца ў шматгадовыя.

Двухгадовымі раслінамі, напрыклад, з’яўляюцца , , , , , , .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Фізіялогія раслін