Віктар Васільевіч Грышын (; , Серпухаў — , Масква) — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. У 1928 годзе скончыў Серпухаўскую чыгуначную школу. У 1933 годзе скончыў Маскоўскі геадэзічны тэхнікум, а ў 1937 годзе — Маскоўскі тэхнікум паравознай гаспадаркі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

З 1939 года — член УКП (б).

У 1956 годзе быў абраны старшынёй УЦСПС і членам Цэнтральнага Камітэта КПСС. Пасаду старшыні УЦСПС Віктар Грышын займаў да 1967 года. У 1967 годзе Грышын быў вызвалены ад пасады старшыні УЦСПС і прызначаны на пасаду першага сакратара Маскоўскага гаркама. У 1985 годзе, з пачаткам перабудовы, вызвалены ад гэтай пасады і адпраўлены на пенсію. Яго месца заняў Барыс Ельцын, будучы прэзідэнт Расіі.

Памёр 25 мая 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілкахГрышын, Віктар Васільевіч // ТАСС.

Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Кіраўнікі Масквы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання