Інстытут археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук () — навукова-даследчы інстытут Польскай акадэміі навук.

Гісторыя Інстытут быў створаны 19 лістапада 1953 г. ў выніку пераўтварэння Упраўлення даследаванняў вытокаў польскай дзяржавы, якое існавала з 1949 года. Да 1992 года ён называўся Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры.

У статутныя задачы інстытута ўваходзіць інтэграцыя навуковых даследаванняў у галіне ведаў пра гісторыю і грамадства з упорам на археалагічныя, гістарычныя і культурныя метады дзейнасці.

Цэнтры Па стане на 2020 год інстытут падзяляўся на цэнтры: міждысцыплінарных археалагічных даследаванняў; дагістарычных і сярэднявечных даследаванняў; сярэднявечнай археалогіі краін Балтыі; даследаванняў культуры позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча; археалогіі гор і нагор’я; цэнтр па старажытных тэхналогіях; сучаснай этналогіі і антрапалогіі; гісторыя матэрыяльнай культуры сярэднявечча і новага часу; Незалежная лабараторыя дагістарычнай здабычы крэменю.

Катэгорыя:Інстытуты Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Археалагічныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе